Кастусь Акула
Кастусь Акула | |
---|---|
Аляксандр Ігнатавіч Качан | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 16 лістапада 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 студзеня 2008 (82 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ігнат Качан |
Маці | Паўліна |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст, выдавец |
Мова твораў | беларуская, англійская |
Прэміі | |
Узнагароды |
Кастусь Акула (сапр. Аляксандр Ігнатавіч Качан; 16 лістапада 1925, Верацеі, Дзісненскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі (цяпер Крулеўшчынскі сельсавет, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць) — 29 студзеня 2008, Таронта, Канада) — беларускі пісьменнік, журналіст, выдавец, грамадскі дзеяч беларускай эміграцыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі.
Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў. У чэрвені 1944 паступіў у Мінскую школу камандзіраў БКА, разам з якой пакінуў Беларусь. У лістападзе 1944 апынуўся ў складзе 30-й дывізіі СС, зарганізаванай пераважна з беларусаў, у Эльзасе, насупраць французскай арміі ў ваколіцах Мюль-гоўзэ-Альткірх, на падыходзе да Рэйна. Перайшоў на бок антыгітлераўскіх хаўруснікаў. Са снежня 1944 ваяваў у Італіі ў складзе 2-га польскага корпуса, які ўваходзіў у склад 8-й Брытанскай арміі.
Узнагароджаны залатой «Зоркай Італіі», брытанскім «Ваенным медалём ».
У 1946—1947 гадах жыў у Вялікабрытаніі. Удзельнічаў у заснаванні Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі (1946). У чэрвені 1947 года пераехаў у Канаду (Таронта). Адзін з заснавальнікаў Згуртавання беларусаў Канады (1948), першы ягоны старшыня. Рэдагаваў газету «Беларускі Эмігрант» (1948—1954), часопіс беларускіх ветэранаў «Зважай» (1974—1997)[1].
Летам 1992 прыязджаў у Мінск. Наведаў выдавецтва «Мастацкая літаратура», у якім неўзабаве пачалася падрыхтоўка выдання рамана «Змагарныя дарогі» (выйшаў з друку ў 1994).
Пахаваны на могілках Пайн Хілс у Таронта разам з жонкай і сынам[2]. Прыватны архіў захоўваецца ў Беларускай бібліятэцы і музеі імя Францішка Скарыны ў Лондане[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Пісаў на беларускай і англійскай мовах. Аўтар раманаў «Змагарныя дарогі» (1962), «Гараватка» (1965—1981), «Tomorrow is Yesterday» (1968), «За волю» (1991)[1].
У трылогіі «Гараватка» («Дзярлівая птушка», 1965; «Закрываўленае сонца», 1974; «Беларусы, вас чакае зямля», 1981) праз гісторыю беларускай вёскі з сімвалічнай назваю Гараватка імкнуўся паказаць гістарычны лёс Беларусі — гераічнай і мужнай краіны, якая здолела вытрымаць выпрабаванні розных акупацый яе чужынцамі. Раманы «Змагарныя дарогі» (1962), «За волю» (1991) пераважна аўтабіяграфічныя, прысвечаныя лёсу беларускай моладзі ў складаных даваенных, ваенных і пасляваенных умовах на Беларусі і за мяжою, яе шляху да нацыянальнай самасвядомасці. У зборнік «Усякая ўсячына» (Таронта, 1984) увайшла проза, паэзія, драматургія Кастуся Акулы, яго аўтабіяграфічныя абразкі.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Замежныя выданні
[правіць | правіць зыходнік]- On the 25th Anniversary of the Founding of Byelorussian Canadian Allience. — Toronto, 1973. — 8 p.
- Tomorrow is Yesterday: A Novel. — Toronto: «Pahonia» Publishers, 1968. — 225 p.
- Гараватка: Раман. Кн. I. Дзярлівая птушка = The Bird of Prey: Byelorussian novel. — Таронта, 1965. — 180 с.
- Гараватка: Раман. Кн. II. Закрываўленае сонца = The Red Sun. — Таронта: выдавецтва «Пагоня», 1974. — 285 с.
- Гараватка: Раман. Кн. III. Беларусы, вас чакае зямля = Byelorussians, the soil is yours. — Таронта: выдавецтва «Пагоня», 1981. — 286 с.
- За волю: Раман. — Таронта: «Пагоня», 1991. — 172 с.
- Змагарныя дарогі=Combat Trails: Аповесьць. — Торонто—Мюнхэн: выданьне аўтара, 1962. — 583 с.
- У справе выданьня першае кнігі «Гараватка» — «Драпежная птушка». — [Таронта], 1965. — 1 с.[4]
- Усякая ўсячына: Проза, паэзія, п’еса. — Таронта: выданьне «Пагоні», 1984. — 136 с.
Беларускія выданні
[правіць | правіць зыходнік]- Заўтра ёсьць учора: раман / пер. з англ., прадм. Ірыны Варабей. — Мінск: Медисонт, 2008. — 197 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 15). — ISBN 978-985-6530-91-6.
- Змагарныя дарогі: Раман. — Мн .: Мастацкая літаратура, 1994. — 572 с. — (Галасы беларускага замежжа). — 6 000 экз. — ISBN 5-340-01458-4.
- Россыпы: выбраныя творы. — Мн .: Логвінаў, 2005. — 623 с. — 500 экз. — ISBN 985-6701-90-2.
Зноскі
- ↑ а б Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.
- ↑ Гардзіенка Н. Могілкі як частка мемарыяльнай культуры беларускай эміграцыі. — academia.edu.
- ↑ Гардзіенка, Н. Архівы Беларускай бібліятэкі й музэю імя Францішка Скарыны ў Лёндане // Беларускі інстытут навукі й мастацтва (БІНіМ) Запісы. — New York - Miensk: 2008. — В. 31. — P. 73-100.
- ↑ Апісанне галоўных герояў рамана
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сачанка, Б. Сняцца сны аб Беларусі…: Літ.-крытыч. арт., інтэрв’ю. — Мн.: Маст. літ., 1990. — 332 с. ISBN 5-340-00002-6
- Акула Кастусь // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995. — Т. 6. — С. 539.
- Сачанка, Б. Акула Кастусь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 215. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.
- Нарадзіліся 16 лістапада
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце (1921—1940)
- Памерлі 29 студзеня
- Памерлі ў 2008 годзе
- Памерлі ў Таронта
- Пахаваныя ў Антарыа
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Лаўрэаты прэміі імя Францішка Багушэвіча
- Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі
- Постаці беларускай эміграцыі
- Англамоўныя пісьменнікі
- Беларускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
- Пісьменнікі Канады
- Рух Супраціўлення ў Францыі
- Члены Беларускай краёвай абароны
- Члены 30-й грэнадзёрскай дывізіі войскаў пры СС
- Члены Згуртавання беларусаў Канады
- Удзельнікі Другой сусветнай вайны
- Удзельнікі бітвы за Монтэ-Касіна
- Беларусы ў Канадзе
- Беларусы ў Вялікабрытаніі
- Узнагароджаныя медалямі Вялікабрытаніі
- Беларускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя